«Не вешайце гіры да ног». Лукашэнка заклікае прытрымлівацца разумнага падыходу ў аб’яднанні гаспадарак
28 верасня, Мінск . Кіраўнікам мясцовых органаў улады не трэба спяшацца аб’ядноўваць стратныя гаспадаркі з эфектыўнымі, каб не загубіць сельгаспрадпрыемствы, якія нармальна працуюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры ўзгадненні назначэнняў мясцовых органаў улады,
«У нас жаданне з’явілася аб’ядноўваць гаспадаркі. Часам аб’ядноўваем, скідваючы (інакш не назавеш) у гэта аб’яднанне неперспектыўныя, стратныя гаспадаркі. Што мы ад гэтага атрымаем? Каму трэба гэта аб’яднанне? — задаў заканамернае пытанне кіраўнік дзяржавы. — Аб’яднанне не ёсць заўсёды добра. Таму не спяшайцеся, будучы старшынямі райвыканкамаў, гэта рабіць. Калі невялікая гаспадарка эфектыўна працуе, не вешайце гіры да яе ног у выглядзе стратных гаспадарак. Загубіце нармальную гаспадарку».
/Будзе дапоўнена/.






