Эканоміка

На беспрэцэдэнтныя санкцыі СД адкажа развіццём тэхналагічнага суверэнітэту — Авярчук

Фота з архіва 19 лістапада, Масква /Эдуард Півавар . На беспрэцэдэнтны заходні санкцыйны націск Саюзная дзяржава адкажа развіццём тэхналагічнага суверэнітэту. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Авярчук на І Дзелавым форуме Саюзнай дзяржавы «Інтэграцыя» ў Маскве,

«Нашы краіны жывуць і працуюць ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску. У адказ на гэта мы прадоўжым развіваць тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы. Нашы сумесныя прыярытэты адносяцца да галін станкабудавання і робатабудавання, электроннай і аўтамабільнай прамысловасці, нафтахіміі», — сказаў Аляксей Авярчук.
Паводле яго слоў, у бліжэйшыя тры гады Саюзная дзяржава сканцэнтруецца на біятэхналогіях, геннай інжынерыі, мікрабіялагічных даследаваннях і іншых тэхналогіях, без якіх немагчымы сучасная сельская гаспадарка, медыцына і фармацэўтыка. «Таксама будзем разам працаваць над развіццём і пашырэннем прымяненняў тэхналогій высокатэмпературнай звышправоднасці. Прадоўжым работу над збліжэннем нашых інфармацыйных сістэм і паляпшэннем умоў для сумеснай распрацоўкі і сумяшчальнасці IT-рашэнняў. Будзем займацца мадэрнізацыяй і тэхнічным пераўзбраеннем фармацэўтычных вытворчасцей, стварэннем новых вытворчасцей, а таксама разам развіваць медыцыну», — адзначыў віцэ-прэм’ер РФ.

«Усе гэтыя намаганні запатрабуюць больш цеснага ўзаемадзеяння ў сферы прамысловай і аграрнай палітыкі, а таксама энергетыкі, у гуманітарнай сферы», — дадаў Аляксей Авярчук.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»