Культура

Музей Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра адкрылі ў Полацку 

12 чэрвеня, Полацк /Алеся Пушнякова . Новы музей Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі сёння ў Полацку,

Музей размяшчаецца ў будынку на вуліцы Ефрасінні Полацкай, якая заканчваецца каля сцен святой абіцелі. Такім чынам, новы аб’ект гарманічна ўпісваецца ў манастырскі комплекс. Тут у трох выставачных залах расказваецца аб гісторыі манастыра — ад яго заснавання да сучаснасці, аб архітэктуры і археалагічных знаходках размешчанага на тэрыторыі манастыра Спаса-Праабражэнскага храма, а таксама працэсе яго рэстаўрацыі і выяўленні старадаўніх фрэсак XII стагоддзя.
Ініцыятарам стварэння музея стаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі Аляксандр Румак. Ён прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця і нагадаў, што Ефрасіннеўскі манастыр з’яўляецца адным з духоўных цэнтраў праваслаўнай канфесіі, якія ствараліся па даручэнні Прэзідэнта. «Наш народ мае вельмі глыбокія карані, і перш за ўсё духоўныя. І карані гэтыя тут — на полацкай зямлі, нават больш таго, першыя парасткі дзяржаўнасці, духоўнай культуры нашага народа таксама тут, — акцэнтаваў ён увагу. — Ефрасіннеўская абіцель была вызначана як адзін з духоўных цэнтраў нашай краіны, і для больш глыбокага знаёмства з такімі цэнтрамі было прадугледжана стварэнне музейных экспазіцый. Гэта толькі пачатак работы».

Аляксандр Румак адзначыў, што ў стварэнне музея зрабілі свой уклад не толькі праваслаўныя вернікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій. «Мы паказваем, што людзей розных канфесій і нацыянальнасцей аб’ядноўвае мір і спакой», — сказаў ён.
Ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра Еўдакія падзякавала ўсім, хто ўнёс свой уклад у стварэнне музея і дапамог рэалізавацца такому значнаму духоўнаму праекту. Госці Полацка наведалі экспазіцыйныя залы і азнаёміліся са старадаўнімі артэфактамі, знойдзенымі пры археалагічных раскопках на тэрыторыі святой абіцелі. Фота Аляксандра Хітрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»