Культура

«Я слухаў мора»: у Мінску адкрылася выстава, прысвечаная Прыморскаму краю 

2 чэрвеня, Мінск . У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Я слухаў мора», арганізаваная Прыморскім краявым аддзяленнем Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі «Саюз мастакоў Расіі»,

Журналіст з Прыморскага края Вольга Сомкіна расказала, што выстава аб’ядноўвае сучасных мастакоў, якія жывуць і працуюць у Прымор’і. «Далёкаўсходняя школа жывапісу зарадзілася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя і стала ўнікальнай з’явай у мастацтве, — растлумачыла яна. — Для яе характэрны яркі колер, асаблівае святло і, што немалаважна, энергія, смеласць у выкананні работ. На стыль мастакоў аказалі ўплыў як прырода рэгіёна, так і жыхары Прыморскага края — людзі са знайчнай доляй авантурызму, прагай рамантыкі і прыгод».
Губернатар Прыморскага края Расіі Алег Кажамяка упэўнены, што мастакі ўклалі душу ў кожную карціну, перадаючы праз іх часцінку жыцця тых мясцін. «У гэтых карцінах адлюстраваны мясцовая ежа, лёсы і характары людзей, цудоўныя пейзажы і бухты — усё гэта ўражвае, а мора прыцягвае і кліча. Нам хацелася, каб нашы беларускія сябры змаглі пазнаць Прымор’е не толькі як аддалены рэгіён, але і зразумець яго сутнасць», — адзначыў губернатар.
Як сказаў Алег Кажамяка, кожны год праводзяцца культурныя акцыі, якія ўмацоўваюць сувязі, збліжаюць народы, выбудоўваюць адзіны фон з Беларуссю. «У наступным годзе мы хочам запрасіць беларускіх мастакоў да нас, каб яны парадавалі нашых людзей сваімі цудоўнымі пейзажамі і работамі», — дадаў ён.
Паводле слоў намесніка міністра культуры Сяргея Саракача, паміж Беларуссю і Прыморскім краем наладжана цеснае ўзаемадзеянне не толькі ў такіх сферах, як эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і ахова здароўя, але і ў сферы культуры. Ён падкрэсліў, што выстава прадастаўляе ўнікальную магчымасць адчуць прыморскае мора, а кожная работа напоўнена глыбокім сэнсам, сімвалізмам і вылучае цяпло.

Праект аб’ядноўвае каля 100 работ мастакоў Прымор’я і прадоўжыцца да 12 чэрвеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»