Спорт

Футбалісткі «Мінска» і «Дынама-БДУФК» выйгралі на старце 1/2 фіналу Кубка Беларусі 

Фота з архіва 6 ліпеня, Мінск . Сталічныя каманды атрымалі перамогі ў першых сустрэчах паўфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі па футболе сярод жаночых каманд,

Дзеючыя ўладальніцы трафея футбалісткі сталічнага «Дынама-БДУФК» перамаглі ў Магілёве мясцовы «Днепр» з мінімальнай перавагай — 1:0. Пераможны мяч на 4-й мінуце сустрэчы забіла Лія Ціхамірава. Фіналісткі мінулага кубкавага сезона спартсменкі «Мінска» таксама на выездзе ўпэўнена перамаглі футбалістак «Віцебска» з лікам 3:0. У сярэдзіне першага тайма вызначылася Дар’я Пратасюк, а пасля перапынку мячы ў вароты гаспадынь поля забілі Міраслава Зубко і Дзіяна Кацынель. Матчы ў адказ за выхад у фінал пройдуць 25-26 ліпеня на сталічных арэнах. Фінальны паядынак адбудзецца 16 жніўня на полі магілёўскага стадыёна «Спартак».

Апошнія шэсць сезонаў жаночы Кубак краіны выйгравалі мінскія дынамоўкі, якія перамагалі ў фіналах «Мінск». У вырашальным матчы 2025 года падапечныя Юрыя Малеева абыгралі саперніц з лікам 2:1. Футбалісткі «Мінска» і «Бабруйчанкі» па восем разоў станавіліся пераможцамі кубкавых турніраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»