Minsk Urban Fest. Чым запомніўся фестываль вулічных відаў спорту ў сталіцы
Алег Жыцінец 12 ліпеня, Мінск . У парку імя Уга Чавеса ўрачыстай цырымоніяй узнагароджвання завяршыўся фестываль вулічных відаў спорту Minsk Urban Fest,
Прызы былі ўручаны лепшым атлетам у васьмі дысцыплінах: стрытбол, скейтбордынг, самакат, BMX, Urban Run (забег з перашкодамі), функцыянальнае мнагабор’е, эндура-крос і брэйк-данс. Спартсмены з Беларусі і Расіі спаборнічалі на працягу двух дзён, а арганізатарамі мерапрыемства выступілі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
21-гадовы Вячаслаў Агейчук атрымаў дзве перамогі ў дысцыпліне BMX, стаўшы чэмпіёнам як у намінацыі Best Trick, так і ў асноўных спаборніцтвах. Ён расказаў, што кваліфікацыя і фінал праходзілі ў фармаце шасці спроб: дзве спробы на адзін трук, з якіх залічваліся тры самыя ўдалыя. У спаборніцтвах Best Trick удзельнік павінен быў прадэманстраваць адзін лепшы трук у любым пункце скейт-парка. Гэтым відам спорту Вячаслаў Агейчук захапляецца амаль сем гадоў і прыйшоў у яго зусім выпадкова. Ён упэўнены, што такія фестывалі павінны праводзіцца ў Беларусі як мага часцей.
Уладзімір Нікіфараў прывёў свайго сына Глеба на спаборніцтвы па брэйк-дансе. Як вынік — хлопчык заняў першае месца ў катэгорыі да 10 гадоў. Глеб танцуе ўжо 5 гадоў. Уладзімір Нікіфараў адзначыў, што галоўнай мэтай прыцягнення сына ў брэйк-данс было развіццё і паляпшэнне фізічнай падрыхтоўкі, а таксама дысцыпліны і характару.
«Мне 41 год, і я да гэтага часу танцую. Таксама захапляецца брэйк-дансам і жонка з дачкой, — растлумачыў галава сямейства. — У катэгорыі сына было каля 50 удзельнікаў, з якіх выбіралі 32 лепшых, затым хлопцы спаборнічалі на вылет. Канкурэнцыя добрая, ёсць з чым параўнаць, таму што мы паралельна ўдзельнічаем і ў міжнародных чэмпіянатах. Будзем рады, калі ў будучым на фестываль прыедзе як мага больш удзельнікаў з іншых краін”.
Каманда «Знічкі» заняла трэцяе месца ў стрытболе 3х3, у склад якой увайшлі 17-гадовыя Паліна Несцяровіч і Кацярына Прыткова. Дзяўчаты адзначылі, што іх асабліва парадавала правядзенне спаборніцтваў на свежым паветры. «Усё прайшло цудоўна, арганізацыя на вышэйшым узроўні. Было восем каманд у жаночай катэгорыі. Канкурэнцыя даволі высокая: мы гулялі як і з больш дарослымі камандамі, так і з малодшымі. Гэта дало нам шмат карыснага вопыту, было цікава для ўсіх удзельнікаў. Усе гульні былі даволі напружанымі і складанымі, асабліва апошнія», — падзяліліся ўражаннямі дзяўчаты.
Другое месца ў катэгорыі PRO эндура-кроса заняў 24-гадовы Алег Жыцінец, які прыехаў у сталіцу з Гродна. «Трэк аказаўся нескладаным. Усё прайшло добра, уражанні засталіся толькі станоўчыя. Перакананы, што ў будучым фестываль прыцягне шмат моладзі. Усё было цудоўна, плануем удзельнічаць і наступныя разы», — адзначыў ён.
Акрамя асноўных спаборніцтваў, гасцей чакала мноства інтэрактыўных пляцовак. Яркім упрыгажэннем фестывалю стаў зіплайн. Усе жадаючыя маглі размаляваць аўтамабіль разам з прафесійнымі райтарамі — вулічнымі мастакамі графіці. Аўтааматараў таксама сустракала зона цюнінгу, дзе працэс ператварэння машын праходзіў непасрэдна на пляцоўцы.






