Спорт

Міжнародныя спаборніцтвы па выездцы стартавалі ў Ратамцы 

Фота з архіва 30 верасня, Мінск . На базе РЦАП коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па выездцы Ratomka Dressage 2026,

Спаборніцтвы праходзяць пад эгідай FEI (Міжнароднай федэрацыі коннага спорту) і маюць важнае кваліфікацыйнае значэнне. Паказаныя ў Ратамцы рэзультаты пойдуць у залік адбораў на чэмпіянат і пяршынствы Еўропы па выездцы 2027 года, а таксама ў сусветны рэйтынг FEI ў гэтай дысцыпліне. У склад судзейскай калегіі ўвайшлі спецыялісты з Беларусі, Расіі, Ізраіля, Індыі і Палесціны.

Удзельнікі турніру вызначаць лепшых на ўзроўнях CDI3* (Вялікі прыз) і CDI1* (Сярэдні прыз), таксама будуць разыграны медалі сярод юнакоў (CDIJ), юніёраў (CDIY) і моладзі да 25 гадоў (CDIU25). Паралельна ў Ратамцы пройдзе чэмпіянат Беларусі па выездцы. Галоўныя фіналы міжнародных спаборніцтваў запланаваны на 4 кастрычніка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»