Грамадства

«Мэта — выцесніць Расію з сусветнага рынку нафтапрадуктаў». Экс-прэм’ер Украіны аб узмацненні канфлікту

Фота РІА Навіны Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » Ваенны эксперт: украінская армія разумее, што не зможа перамагчы ў гэтай вайне Пятроўскі: Арменія можа стаць альбо еўразійскім хабам, альбо інструментам у чужой вайне 19 чэрвеня, Мінск . Узмацненне ўкраінскага канфлікту мае на мэце выцясненне Расіі з рынку нафтапрадуктаў. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «У тэме» расказаў былы прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.

Гаворачы аб выніках нядаўняга саміту «Вялікай сямёркі», Мікалай Азараў падкрэсліў, што праглядаецца дакладная тэндэнцыя эскалацыі ўкраінскага канфлікту. «Мэта ўтылітарная — выцесніць Расію з сусветнага рынку нафтапрадуктаў, каб забяспечыць сваім карпарацыям звышпрыбытак і пазбавіць Расію бюджэтных даходаў. Гэта рэалізуецца праз розныя дзеянні: блакады, санкцыі, затрыманне танкераў і гэтак далей. Разлічваць на тое, што яны там выступяць міратворцамі за спыненне канфлікту на нейкіх нармальных умовах, проста нельга», — адзначыў былы ўкраінскі прэм’ер-міністр.

Паводле слоў Мікалая Азарава, у апошнія месяцы ва ўкраінскіх СМІ ўзмацніўся інфармацыйны накат аб нібыта поспехах УСУ на фронце, атаках на расійскія НПЗ, абмежаваннях продажу бензіну ў Расіі, і народ гэтаму верыць. Гэта нібыта ўсяляе ва ўкраінцаў надзею на перамогу. «З іншага боку, жыць ва ўмовах бамбёжак, бегаць у бамбасховішча, у метро — гэта не ўсяляе аптымізму. Грамадства знаходзіцца ў раздвоеным шызафрэнічным стане», — адзначыў ён.

На фоне ўяўных перамог забываюцца і скандалы, звязаныя з кіраўніком кіеўскага рэжыму, чый рэйтынг паступова падае. І ўжо з’яўляюцца размовы, нават сярод тых, хто баяўся карнай сістэмы, што Зяленскага трэба замяніць.

Мікалай Азараў падкрэсліў, што ў сваіх высновах абапіраецца на ўкраінскія газеты і іншыя СМІ, дзе вядзецца татальная прапаганда. Ён адзначыў, што ў самой Украіне жыхары могуць чэрпаць інфармацыю толькі з афіцыйных крыніц, і таму многія не ведаюць сапраўднага стану спраў краіны, у тым ліку на фронце. Пры гэтым ніхто не расказвае, што насельніцтва Украіны за чатыры гады скарацілася ў 2,5 раза, а нараджальнасць упала ў тры разы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»