Маскоўскі лялечны тэатр імя Абразцова выступіць на сцэне Купалаўскага 9 і 10 кастрычніка
Фота gorodw.by 8 кастрычніка, Мінск . Гастролі Дзяржаўнага акадэмічнага цэнтральнага тэатра лялек імя С.У.Абразцова з Масквы пройдуць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы 9 і 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
Гледачы ўбачаць легендарны «Незвычайны канцэрт» — касмічнае лялечнае рэвю. На сцэне лялькі парадзіруюць артыстаў розных жанраў: спевакоў, танцораў, музыкантаў, дрэсіроўшчыкаў і фокуснікаў пад кіраўніцтвам канферансье Эдуарда Апломбава.
Спектакль у 1946 годзе паставілі ў Маскве Сяргей Абразцоў і Сямён Самадур у 1946 годзе. Ён стаў самым знакамітым у свеце рускім лялечным паказам ХХ стагоддзя, аб’ехаў больш як 40 краін і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса як пастаноўка, якую паглядзела самая вялікая колькасць гледачоў у свеце.
Пастаноўку ў год 95-годдзя лялечнага тэатра ўпершыню пакажуць на Купалаўскай сцэне.





