Грамадства

Мабільныя платформы і лічбавая геалогія: Беларусь і Расія пашыраюць экалагічнае супрацоўніцтва

Фота з архіва 28 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Расія плануюць узмацніць супрацоўніцтва ў геалагічным карціраванні і лічбавізацыі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Максіма Лысенкі і намесніка міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі Максіма Каралькова, дзе бакі абмеркавалі ключавыя пытанні супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Вядзецца актыўная работа над укараненнем праекта «Мадэрнізацыя і развіццё сістэмы маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі Саюзнай дзяржавы з выкарыстаннем мабільных платформ радыёметрычных вымярэнняў».

«Значным элементам нашага супрацоўнцтва з’яўляецца развіццё навуковай сферы і павышэнне кадравага патэнцыялу, у тым ліку гідраметэаралагічнай службы», — адзначыў Максім Лысенка.

Штогод Белгідрамет накіроўвае каля 10 спецыялістаў на навучанне і павышэнне кваліфікацыі па розных адукацыйных праграмах ва ўстановы Расгідрамета.

Акрамя таго, беларускі бок зацікаўлены перадавым вопытам Расіі ў арганізацыі турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Увага была ўдзелена заканадаўчаму рэгуляванню гэтай сферы, каб укараніць эфектыўныя механізмы і адаптаваць лепшыя практыкі ў Беларусі.

Абмеркаваны вынікі праведзенай у верасні ў Мінску сесіі Міжурадавага савета па разведцы, выкарыстанні і ахове нетраў. У прыватнасці, адзначана неабходнасць узмацнення ўзаемадзеяння прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Мінпрыроды Расіі і Мінпрыроды Беларусі па пытаннях геалагічнага карціравання, лічбавізацыі геалагічнай галіны, правядзення сумесных мерапрыемстваў геалагічнай накіраванасці.

Асобна ўдзелена ўвага перадачы геалагічных матэрыялаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў «Расгеалфондзе», атрыманых у розныя гады па выніках вывучэння тэрыторыі Беларусі.

Кіраўнікі прыродаахоўных ведамстваў таксама абмеркавалі дату і парадак дня будучага сумеснага пасяджэння калегіі Мінпрыроды Беларусі і Мінпрыроды Расіі на тэрыторыі Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»