Прэзідэнт

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён максімальна агаліў палітыку Захаду

Дональд Трамп. Фота з архіва АР 2 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзячны свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу за тое, што ён максімальна агаліў палітыку Захаду. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета,

«Нягледзячы на ​​тую мітусню, якая часта з боку Трампа (раніцай — адно, вечарам — іншае), я яму ўдзячны за тое, што ён адкрыта агаліў палітыку Захаду, і перш за ўсё ЗША. Вось як ёсць», — заявіў Прэзідэнт.

«Венесуэла — гэта нафта. Куба — гэта наша (гаворка пра ЗША. — Заўвага ) бяспека, тут ні Расіі, ні Кітаю, нікому тут справы не павінна быць, гэта — наша. Грэнландыя — яна патрэбна вось таму. Ён не хаваецца за нейкімі дыпламатычнымі фармулёўкамі. А вы ўбачылі рэальнае аблічча заходняй палітыкі, заходняй дыпламатыі, і перш за ўсё ЗША. Зыходзячы з гэтага вы, бачачы іх палітыку, рабіце для сябе высновы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што называў сябе трампістам, падтрымліваючы кандыдатуру Дональда Трампа на апошніх выбарах у ЗША. Але пры гэтым і заўсёды адкрыта, у тым ліку ведучы перагаворы з амерыканскай дэлегацыяй, крытыкуе тыя ці іншыя дзеянні цяперашняга Прэзідэнта ЗША, заяўляе аб сваёй пазіцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»