Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Уругваем
Фота з архіва 20 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указ №413, якім зацвердзіў пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Усходняй Рэспублікай Уругвай, падпісанае ў горадзе Мантэвідэа 18 верасня 2026 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пагадненнем прадугледжана заснаванне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, правядзенне сумеснай работы па забеспячэнні эфектыўнага ўзаемадзеяння суб’ектаў гаспадарання, абмене інфармацыяй аб гандлёвых магчымасцях і заканадаўстве.





