Прэзідэнт

Лукашэнка выказаўся пра вайну ў інфармпрасторы

24 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вайна пакуль вядзецца ў медыяпрасторы, і спадзяецца, што гэтыя сутыкненні ўсё ж не перарастуць у рэальныя. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на сустрэчы з членамі савета дырэктараў МТРК «Мір»,

«Сёння ў свеце вельмі неспакойна, сёння ў свеце мы ваюем. Але пакуль ваюем на інфармацыйным полі, у сродках масавай інфармацыі. Я часта гавару: дзякуй богу, што гэта пакуль у сродках масавай інфармацыі і не выліваецца ў нейкія канфлікты, як ва Украіне сёння адбываюцца падзеі», — сказаў Прэзідэнт.

«Таму пакуль ваюем у СМІ. Можа, добра скончыцца гэта вайна — неяк яна пойдзе на спад. Калі мы толькі паваюем у СМІ, то гэта яшчэ больш-менш цярпіма. Але вам дастаецца — журналістам дастаецца», — заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Беларусі неадкладна рэагуюць на з’яўленне той ці іншай дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце: «Мы, не задумваючыся, прымаем адпаведныя меры, што б там ні верашчалі з усіх бакоў. Таму што стабільнасць для дзяржавы — найважнейшы фактар. Мы гэта перажылі ў 2020 годзе. І не хочам, каб гэта паўтарылася. І тады пад ударам перш за ўсё апынуліся нашы журналісты».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»