Прэзідэнт

Лукашэнка ставіць задачу рабіць таннейшым будаўніцтва МТК

27 красавіка, Нараўлянскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу старацца рабіць таннейшым будаўніцтва малочнатаварных комплексаў. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання МТФ «Будкі» эксперыментальнай базы «Крынічная»,

Азнаёміўшыся з арганізацыяй работы на МТФ, вынікамі іх дзейнасці і планамі далейшага развіцця, кіраўнік дзяржавы канстатаваў: «Дорага. Трэба старацца рабіць танней».

«Вельмі дарагі комплекс, вядома. Шыкоўны комплекс, такія мы ўсюды не пабудуем. Але і аддача павінна, зразумела», — зрабіў заключэнне Прэзідэнт.
З-за кошту такі ўзор не падыдзе для масавага тыражавання па краіне. З гэтым згодны і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Паводле яго слоў, пры планаванні далейшых МТК па рэгіёне праекты карэкціруюцца з тым, каб іх аптымізаваць, выключыць усе празмернасці. «Век жыві, век вучыся. Карэкціруем кожны комплекс, робім (выкарыстоўваем. — Заўвага ) больш бетону, — удакладніў ён. — Гэта праект 2020 года, мы яго да канца рэалізавалі. Абмяркоўваем на ўзроўні ўрада, міністэрства, выпрацоўваем меры, выключаем усё, што максімальна можна выключыць».

«Грошы трэба лічыць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нам трэба прыдумаць схему, каб яны «зубамі грызлі цану».

У якасці аргумента некаторыя прыводзяць тое, што гаспадаркі будуюць за свае грошы і маюць права выбіраць. Але ж дзяржава даціруе сельскую гаспадарку, звярнуў увагу Прэзідэнт. «Маглі б сэканоміць грошы для іншых праектаў», — падкрэсліў ён.

Малочнатаварная ферма «Будкі», якую наведаў кіраўнік дзяржавы, была ўведзена ў эксплуатацыю ў 2024 годзе. На ферме 927 галоў жывёлы, 600 з іх — малочныя каровы. Пры гэтым сама ферма разлічана больш як на 3,1 тыс. галоў жывёлы, з якіх 1,2 тыс. — малочныя каровы. Як далажылі кіраўніку дзяржавы, пасля выхаду фермы на поўную магутнасць плануецца штодзень рэалізоўваць прыкладна 40 т малака.

У перспектыве на эксперыментальнай базе плануюць пабудаваць лагер для адкорму буйной рагатай жывёлы. Гэта спецыяльна абсталяваная пляцоўка, якая ў цёплы час года выкарыстоўваецца для ўтрымання, кармлення і даення жывёл на пашах або паблізу ад іх.

Як далажыў Прэзідэнту Іван Крупко, у цэлым па рэгіёне Гомельскім аблвыканкамам прынята рашэнне пабудаваць 160 прафілакторыяў, разлічаных на 26 тыс. цялят. Цяпер па ўсіх гэтых аб’ектах пачаты ўжо работы. «Май на ўвазе: прафілакторыі — гэта не паратунак ад усіх праблем з падзяжом жывёлы. І ветэрынарыя — гэта таксама не галоўнае. Патрэбна арганізацыя і трэба чалавечае стаўленне да жывёлы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама нагадаў аб нядаўнім даручэнні па выкарыстанні драўніны ў будаўніцтве цялятнікаў. Пры гэтым важна захоўваць тэхналогіі будаўніцтва і не траціць на гэта залішнія грашовыя сродкі. «Дрэва трэба выкарыстоўваць. Галоўнае, каб тэхналогіі былі. Не трэба выдумляць і траціць шалёныя грошы», — дадаў ён.

Беларускі лідар асобна спыніўся на тэме сельскай гаспадаркі ў гэтых мясцінах і высока ацаніў узровень земляробства. «За Прыпяццю тут вельмі высокі ўзровень земляробства не толькі для прыпяцкіх раёнаў, але і ўвогуле для краіны — калі гэта так усюды», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»