Лукашэнка павіншаваў работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Фота з архіва 6 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць аб’ядноўвае тысячы спецыялістаў, чыя штодзённая работа часта застаецца без грамадскай увагі, але яе вынік адчувае кожны з нас. Бесперабойнае функцыянаванне прадпрыемстваў і транспарту, цяпло ў дамах, устойлівасць эканомікі і камфорт штодзённага жыцця — ва ўсім гэтым ёсць часцінка вашых працы, ведаў і адказнасці», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, даюць магчымасць спецыялістам асвойваць новыя вытворчасці, удасканальваць інфраструктуру, актыўна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі і перадавыя кампетэнцыі, а таксама гадаваць дастойную змену.
Прэзідэнт падзякаваў ветэранам і работнікам галіны за адданасць любімай справе.
«Упэўнены, і ў далейшым вашы вопыт і прафесіяналізм дадуць магчымасць дасягаць высокіх рэзультатаў, забяспечваць развіццё і працвітанне Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.
Віншаванне Прэзідэнта работнікам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Работнікам і ветэранам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Дарагія сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам.
Нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць аб’ядноўвае тысячы спецыялістаў, чыя штодзённая работа часта застаецца без грамадскай увагі, але яе вынік адчувае кожны з нас. Бесперабойнае функцыянаванне прадпрыемстваў і транспарту, цяпло ў дамах, устойлівасць эканомікі і камфорт штодзённага жыцця — ва ўсім гэтым ёсць часцінка вашых працы, ведаў і адказнасці.
Традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, даюць магчымасць вам асвойваць новыя вытворчасці, удасканальваць інфраструктуру, актыўна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі і перадавыя кампетэнцыі, а таксама гадаваць дастойную змену.
Шчыра дзякую ветэранам і работнікам галіны за адданасць любімай справе.
Упэўнены, і ў далейшым вашы вопыт і прафесіяналізм дадуць магчымасць дасягаць высокіх рэзультатаў, забяспечваць развіццё і працвітанне Беларусі.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.
Аляксандр Лукашэнка,
6 верасня 2026 года.




