Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння
Эмамалі Рахмон. Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вашы адданае служэнне інтарэсам таджыкскага грамадства, беражлівае стаўленне да культурнай і гістарычнай спадчыны з’яўляюцца прыкладам выдатнага дзяржаўнага лідарства, а дальнабачная палітыка дае магчымасць краіне рухацца па шляху ўстойлівага развіцця», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што высока цэніць і даражыць шматгадовай дружбай з Эмамалі Рахмонам, якая садзейнічае адкрыццю новых гарызонтаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва Мінска і Душанбэ. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што братэрскія сувязі паміж народамі дзвюх краін будуць і ў далейшым умацоўвацца.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Таджыкістана добрага здароўя, шчасця, дабрабыту, сіл і энергіі для ажыццяўлення намечаных планаў.






