Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем

Ала Дзямідава. Фота з архіва ТАСС 29 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню мастацтву. Кожная Ваша роля ў кінематографе і на тэатральнай сцэне — гэта ўзор прафесіяналізму і бездакорнага мастацкага густу», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Алу Дзямідаву ведаюць і цэняць як выдатную актрысу і неверагодна абаяльную жанчыну, чыя творчасць дорыць людзям радасць і садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей з Расіяй.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Але Дзямідавай доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, міру і дабра.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»