Прэзідэнт

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да рэалізацыі сумесных праектаў і нарошчвання тавараабароту з Егіптам 

Фота з архіва 23 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам — Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэта лёсавызначальная дата азнаменавала пачатак эпохі нацыянальнага суверэнітэту, грамадска-палітычных пераўтварэнняў і ўмацавання ролі вашай дзяржавы як аднаго з лідараў арабскага свету», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што супадзенне пазіцый Мінска і Каіра па ключавых пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадкаў дня служыць трывалай асновай двухбаковага ўзаемадзеяння.

«У гандлёва-эканамічным напрамку мы гатовы нарошчваць аб’ёмы тавараабароту, рэалізаваць праекты па арганізацыі ў Егіпце зборкі беларускай тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай, стварэнні сучасных збожжа- і кармасховішчаў. Патэнцыял для развіцця партнёрства ёсць і ў сферах аховы здароўя, навукі і тэхналогій, адукацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Буду рады вітаць Вас у Мінску ў любы зручны час для асабістага абмеркавання канкрэтных мер па далейшым пашырэнні беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва», — дадаў ён.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Егіпта добрага здароўя і новых поспехаў на карысць краіны і яе грамадзян.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»