Лукашэнка назначыў Алега Дзьячэнку ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей
28 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Алега Дзьячэнку ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей,
Цяпер Алег Дзьячэнка займае пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі нядрэнная сітуацыя ў тых сферах, якімі давядзецца займацца Алегу Дзьячэнку, і гэты стан спраў трэба абавязкова захаваць у будучым.
«Мір, мір і толькі мір паміж рознымі канфесіямі. Беларусь — гэта замес усіх канфесій і нацыянальнасцей. Ідзі разбярыся, якая ў цябе або ў мяне ў жылах цячэ кроў. Нам гэта трэба? Не, і мы ніколі не разбяромся. Самае галоўнае — гэтым і займацца не трэба», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Добрая, нармальная, разумная, перадавая нацыя беларусаў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Нічога дзяліць не трэба».
«Вельмі спадзяюся, што будзе нармальная сітуацыя ў гэтым плане, і вы возьмеце ўсё лепшае, што было, каб далей працаваць як належыць», — звярнуўся Прэзідэнт да новага ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.





