Прэзідэнт

Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства ўручыў дзяржузнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер

14 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія арганізавана напярэдадні Дня народнага адзінства ў Палацы Незалежнасці,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень народнага адзінства вярнуўся ў нацыянальны святочны каляндар пяць гадоў таму. Дату 17 верасня 1939 гады Прэзідэнт назваў важнейшым этапам у станаўленні нацыянальнай дзяржаўнасці. «Пасля вяртання заходніх зямель у склад БССР мы сталі адзіным народам з агульнымі гісторыяй, культурай, мовай, якія ў Заходняй Беларусі пад прыгнётам польскай дзяржавы былі забаронены. Гэта факт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння гэта цяжка ўявіць, але так было. Як былі і беларусы, якія не шкадавалі жыцця, каб «мы маглі людзьмі звацца». Такіх людзей было нямала», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што свята прыжылося і палюбілася, заняло пачэснае месца ў адным шэрагу з галоўнымі святамі — Днём Перамогі і Днём Незалежнасці.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»