Прэзідэнт

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца 

Мікалай Чаргінец. Фота з архіва 8 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча Мікалая Чаргінца. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю Мікалая Іванавіча Чаргінца — выдатнага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча. Уласцівыя Мікалаю Іванавічу чалавечнасць і прыстойнасць разам з вопытам баявога афіцэра і жыццёвай мудрасцю сталі асновай творчага поспеху і народнага прызнання. Яго шматгранная дзейнасць пакінула значны след у грамадскім і культурным жыцці Беларусі і з’яўляецца яркім прыкладам беззапаветнага служэння Айчыне», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў гісторыі краіны і сэрцах беларусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»