Лукашэнка: мір ва Украіне будзе дасягнуты калі не ў гэтым, то ў наступным годзе
Фота ў архіва 16 кастрычніка, Верхнядзвінскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым дасягненне міру ва Украіне ў хуткім часе. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў,
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што завяршэнне канфлікту неабходна, і ў гэтым зацікаўлены як Украіна, так і Расія, паколькі вайна прыводзіць да негатыўных наступстваў для абедзвюх краін.
«І гэты мір будзе. Калі не ў гэтым годзе, то ў наступным. Я абсалютна ўпэўнены», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Так, Расія больш магутная, моцная, яна яшчэ можа доўга ваяваць. Але ўсё роўна знясіленне вельмі вялікае, уплыў на эканоміку велізарны, вы гэта таксама бачыце. Каму гэта прыемна і патрэбна? Расіяне гэта разумеюць, яны гатовы да міру», — прадоўжыў беларускі лідар.
«Украінцам, калі яны не пойдуць на мірнае ўрэгуляванне ў гэтым годзе, у наступным будзе яшчэ складаней, а потым і немагчыма будзе», — дадаў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, амерыканцы намякаюць расіянам: мы зараз гатовы зняць санкцыі, яшчэ нейкія варыянты, але калі не пайсці на дамоўленасці з Украінай, то ў наступным годзе будзе яшчэ горш. І санкцыі захаваюцца, нават калі Расія захопіць усю тэрыторыю Украіны. «Калі шчыра, не факт, што з намі і з расіянамі побач будзе нехта стаяць (у выпадку непажаданага варыянта развіцця падзей. — Заўвага )», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Розныя фактары ў гэтым плане ўплываюць і на Расію, і на Украіну. Але адназначна гэтыя фактары падштурхоўваюць да міру і Украіну, і Расію з-за немагчымасці далей весці такія ваенныя дзеянні», — перакананы беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на трагічныя наступствы гэтай вайны, дзе людзі гінуць, атрымліваюць цяжкія калецтвы, застаюцца інвалідамі.
«З гэтых гуманітарных, чалавечых меркаванняў там патрэбны мір. І ён будзе дасягнуты. Хацелася, каб ужо ў будучым годзе гэта вайна скончылася. А калі ў гэтым, то наогул выдатна. Мы — за гэта і ў гэтых адносінах будзем рабіць усё, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Любыя войны мірам заканчваюцца. Таму лепш раней, чым пазней».





