Лукашэнка даручыў КДК і МУС праверыць спартыўныя клубы ў Беларусі
16 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе даручыў Камітэту дзяржкантролю і Міністэрству ўнутраных спраў праверыць у краіне спартыўныя клубы. Аб гэтым па выніках нарады заявіла журналістам віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч,
У ліку дакладчыкаў на нарадзе быў старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, які праінфармаваў аб выніках праверкі ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск». Наталля Пяткевіч звярнула ўвагу, што клуб карыстаецца сродкамі дзяржпадтрымкі, а таму адпаведным пытанням удзяляецца пільная ўвага.
«У выніку праверкі было даложана аб шэрагу сур’ёзных недахопаў, якія не застаюцца без увагі кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым было даручана Камітэту дзяржкантролю і Міністэрству ўнутраных спраў праверыць у цэлым спартыўныя клубы ў нашай краіне. Для таго, каб сродкі, якія накіроўваюцца на спорт, сродкі дзяржаўнай падтрымкі (гэта значыць мэтавыя сродкі) ішлі на спорт, а не на якія-небудзь іншыя патрэбы, не звязаныя са спортам, у тым ліку для задавальнення нейкіх гаспадарчых патрэбнасцей», — заявіла віцэ-прэм’ер. 




