Прэзідэнт

Лукашэнка прапанаваў Філіпінам рэалізаваць сумесныя праекты і спрасціць візавы рэжым

12 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Філіпін Фердынанда Маркаса-малодшага з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. «За гэты перыяд мы дасягнулі істотных вынікаў у пашырэнні беларуска-філіпінскіх сувязей, абазначылі перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, наладзілі канструктыўны дыялог на міжнародных пляцоўках для дасягненнях агульных мэт», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што рэалізацыі патэнцыялу міждзяржаўнага супрацоўніцтва садзейнічалі б сумесныя праекты ў сферах харчовай бяспекі і прамысловай кааперацыі, а таксама спрашчэнне візавага рэжыму.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму здароўя, поспехаў і дабрабыту, а філіпінскаму народу — шчасця і працвітання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»