Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці стратэгічнага партнёрства з Азербайджанам

Фота з архіва 28 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

«У Беларусі высока цэняць вынікі праводзімага Вамі курсу на пабудову суверэннай, развітой і ўпэўненай у заўтрашнім дні дзяржавы, якая ганарыцца сваімі дасягненнямі ў эканоміцы і ўзрастаючым міжнародным аўтарытэтам», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў развіцці стратэгічнага беларуска-азербайджанскага партнёрства. «Перакананы, што нашы рэгулярныя сустрэчы, актыўны даверны дыялог, а таксама сістэмная работа, якая ажыццяўляецца на розных узроўнях, будуць нязменна садзейнічаць паспяховай рэалізацыі бягучых праектаў і фарміраванню новых двухбаковых ініцыятыў», — падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Ільхаму Аліеву і яго сям’і здароўя і шчасця, а жыхарам Азербайджана — міру і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»