Палітыка

Лідары краін ЕАЭС падтрымалі сумесную заяву аб адказным развіцці ШІ

29 мая, Астана . Кіраўнікі дзяржаў — удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза падтрымалі сумесную заяву аб адказным развіцці штучнага інтэлекту ў рамках ЕАЭС,

Дакумент накіраваны на павышэнне глабальнай канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік, паскарэнне працэсаў лічбавізацыі.
Як расказаў журналістам па выніках саміту ЕАЭС старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў, заява таксама вызначае стратэгічны вектар партнёрства ў сферы лічбавай трансфармацыі эканомік краін саюза.

«Дакумент арыентаваны на прымяненне тэхналогій штучнага інтэлекту з улікам нацыянальных прыярытэтаў і лічбавага суверэнітэту», — падкрэсліў старшыня ЕЭК.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»