Беларусь і Прыморскі край гатовы развіваць супрацоўніцтва ў сферы спорту
Алег Кажамяка і Віктар Лукашэнка. Фота Нацыянальнага алімпійскага камітэта 2 чэрвеня, Мінск . У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылася рабочая сустрэча прэзідэнта НАК Беларусі Віктара Лукашэнкі і кіраўніка Прыморскага края Алега Кажамякі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі высокі ўзровень двухбаковых адносін. Кіраўнік НАК падкрэсліў, што прадстаўнікі расійскага рэгіёна — жаданыя госці ў Беларусі і заўсёды могуць разлічваць на падтрымку нашай краіны.
«У спартыўнай галіне, як і ў іншых сферах, нас многае звязвае. У Прыморскім краі ўсе вельмі любяць спорт: ад губернатара да школьніка. Мы будзем прадаўжаць супрацоўнічаць у гэтым напрамку. Для нас важна выкарыстоўваць вашы комплексы пры падрыхтоўцы да міжнародных стартаў у азіяцкім рэгіёне», — сказаў Віктар Лукашэнка. 
Алег Кажамяка адзначыў, што ў рэгіёне заўсёды рады бачыць спартыўныя дэлегацыі з Беларусі, а ўмовы ў нашай краіне дапамагаюць камандам і спартсменам з Прымор’я рыхтавацца да важных стартаў. 
«Наш хакейны клуб «Адмірал» кожны год праводзіць у Мінску падрыхтоўку да чэмпіянату КХЛ. Тут створаны выдатныя ўмовы. Мінскае «Дынама» ў мінулым сезоне паказала высокі вынік, і нам неабходна да яго імкнуцца», — дадаў Алег Кажамяка.
Таксама губернатар Прыморскага края выказаў гатоўнасць да далейшага пашырэння супрацоўніцтва ў сферы дзіцяча-юнацкага спорту.






