Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі
Фота з архіва 12 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Расійская Федэрацыя — упэўненая ў сваёй сіле перадавая дзяржава, адна з вядучых дзяржаў з магутным эканамічным і абаронным патэнцыялам, гарант справядлівага светаўладкавання ва ўмовах глабальнай трансфармацыі», — гаворыцца ў віншаванні.
«Беларусы заўсёды ішлі з расіянамі поплеч на шматвяковым гераічным шляху. Памяць аб сумесным пераадоленні выпрабаванняў, агульных дасягненнях і перамогах перадаецца з пакалення ў пакаленне. Менавіта правераная гадамі беларуска-расійская дружба дае невычэрпную энергію для далейшага гарманічнага развіцця нашых братэрскіх краін і народаў», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя і выдатных поспехаў у імя Айчыны, а грамадзянам Расіі — шчасця і дабрабыту.
Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і старшыні Дзяржаўнай думы, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну.






