У свеце

Літва ўзмацняе кантроль за транзітам збожжа з Расіі і Беларусі з 16 лістапада

Фота з архіва 16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літве з 16 лістапада афіцыйна ўступае ў сілу новая працэдура кантролю паходжання транзітнага збожжа з Расіі і Беларусі. Аб гэтым пішуць літоўскія СМІ.

Бізнес будзе плаціць за экспертызу для пацвярджэння паходжання, а груз не зможа прайсці мытны кантроль і пакінуць порт Клайпеды, пакуль чакае яе вынікаў. Калі ўзнікне неадпаведнасць у паходжанні збожжа, партыя будзе вернута або знішчана, а прадпрыемства аплаціць усе расходы.

Адзначаецца, што нарматыўныя акты, неабходныя для ўзмацнення кантролю над збожжам, якое паступае з Расіі і Беларусі, падрыхтаваны і падпісаны ўжо. Ініцыятарам узмацнення выступіла Міністэрства сельскай гаспадаркі рэспублікі.

Як паведамляе РІА Навіны, новыя правілы дзейнічаюць у адносінах да пшаніцы, ячменю, насення сланечніка і кукурузы, што экспартуецца з РФ і Беларусі. Чаканне вынікаў экспертызы можа зацягнуцца да двух месяцаў.

У пачатку верасня 2026 года міністр сельскай гаспадаркі Літвы распарадзіўся правяраць паходжанне збожжа (прызначанага як для кармавых, так і харчовых мэт), якое перавозіцца з Расіі і Беларусі транзітам праз Літву. У кастрычніку кіраўнікі краін Балтыі накіравалі сумеснае пісьмо старшыні Еўрапейскага савета Антоніу Кошту і старшыні Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен з заклікам забараніць транзіт расійскага збожжа праз тэрыторыю Еўрасаюза.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»