Кіраўнікі МЗС Беларусі і Узбекістана заклалі ў Мінску алею дружбы дзвюх краін
8 ліпеня, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і міністр замежных спраў Узбекістана Бахціёр Саідаў прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі алеі дружбы Беларусь — Узбекістан,

Алея дружбы дзвюх краін была закладзена ў парку 900-годдзя Мінска на вул.Ташкенцкай. Тут высадзілі саджанцы рабіны і ўстанавілі памятную таблічку. 
«Закладзена ў знак вечнай дружбы, узаемнай павагі і даверу паміж народамі Беларусі і Узбекістана ў ходзе афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Яго Правасхадзіцельства Шаўката Мірамонавіча Мірзіёева», — гаворыць надпіс на таблічцы.
Максім Рыжанкоў у размове з журналістамі адзначыў, што алея прысвечана непарушнай дружбе беларускага і ўзбекскага народаў. «Гэта дружба праверана часам, адказамі на агульныя выклікі і пагрозы. Вуліца Ташкенцкая, адзін з цудоўных куткоў нашай сталіцы, названа менавіта ў гонар гэтай дружбы», — сказаў ён. 
/Будзе дапоўнена/.
Фота Андрэя Сіняўскага





