Каткавец аб сустрэчах на месцах: так значна прасцей і лепш вырашаюцца пытанні
Надзея Каткавец 14 ліпеня, Магілёў . Сустрэчы з калектывамі даюць магчымасць значна прасцей і лепш вырашаць пытанні. Такой думкай з журналістамі падзялілася памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец па выніках сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўаблаўтатранс»,
Надзея Каткавец адзначыла, што такія сустрэчы для яе заўсёды былі важны, на ўсіх этапах яе прафесійнай кар’еры. Таму што асабістыя стасункі даюць магчымасць сур’ёзна палепшыць узаемадзеянне. «Сустрэчы з калектывам — гэта сапраўды магчымасць паглядзець людзям у твар, зразумець, адчуць, як ім, ці камфортна працаваць у гэтай арганізацыі. Я за столькі гадоў работы навучылася адчуваць і разумець людзей, бачыць па выразе твару, ці ўсё тут у парадку», — падзялілася яна.
Сустрэча з работнікамі абласнога прадпрыемства была прысвечана адзінаму дню інфармавання, тэма якога — «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правіл на дарогах». Аб гэтым калектыву расказаў лектар Магілёўскай абласной аргструктуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды», дэкан факультэта кіравання і інавацый Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Ілья Макавецкі.
Пасля абмеркавання асноўнай тэмы работнікі прадпрыемства задалі Надзеі Каткавец свае пытанні. Усе яны датычыліся рабочых момантаў.
«Праблемных пытанняў асабліва не было, усе яны штодзённыя. І гэта нармальны працэс: сёння адно пытанне з’явілася — яго вырашылі, а заўтра іншае. Тут бачна, што кіраўніцтва і працоўны калектыў — гэта адно цэлае. Таму такая вось добразычлівая абстаноўка. Кіраўніцтва разумее працоўны калектыў, работнікі разумеюць кіраўніцтва і маюць заўсёды магчымасць звярнуцца да кіраўніка», — звярнула ўвагу памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці.
Фота Алега Файніцкага






