Спорт

Канадскі хакеіст Цірні вярнуўся ў мінскае «Дынама»

Крыс Цірні. Фота ХК «Дынама» 9 чэрвеня, Мінск . Канадскі нападаючы Крыс Цірні вяртаецца ў склад мінскага «Дынама», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Кантракт з форвардам падпісаны на два сезоны. Цірні ўжо знаёмы мінскім балельшчыкам — у сезоне КХЛ-2024/25 Крыс набраў за «Дынама» 28 (12+16) ачкоў у 71 гульні пры паказчыку карыснасці «+7». Мінулы сезон нападаючы правёў у чэмпіянаце Швейцарыі за «Амбры-Піёту», у складзе якой выканаў 23 (9+14) рэзультатыўныя дзеянні ў 48 матчах.

Таксама Цірні мае багаты вопыт выступленняў у Нацыянальнай хакейнай лізе. Канадзец абараняў колеры «Сан-Хасэ», «Атавы», «Фларыды», «Манрэаля» і «Нью-Джэрсі», зарабіўшы ўвогуле 260 (85+175) балаў у 689 паядынках. У сезоне-15/16 за «Сан-Хасэ» Крыс гуляў у фінале Кубка Стэнлі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»