Падаткі ў 2027 годзе: як зменяцца стаўкі для беларусаў
Фота з архіва 15 кастрычніка, Мінск . Праект закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які ўнесены ўрадам у Палату прадстаўнікоў, прадугледжвае змяненні ставак шэрага падаткаў у 2027 годзе, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
«Што датычыцца асобных падаткаў, якія ўстаноўлены ў беларускіх рублях, іх індэксацыя — традыцыйны элемент падатковай палітыкі, які дазваляе захаваць рэальную значнасць ставак», — раслумачылі ў Мінфіне.
На 6,2% скарэкціраваны стаўкі зямельнага і экалагічнага падаткаў, транспартнага падатку, падатку за здабычу прыродных рэсурсаў, падаходнага падатку ў фіксаваных сумах, адзінага падатку для ІП і фізасоб, падаткаў за ўладанне сабакамі і на ігральны бізнес.
Аналагічным чынам перагледжаны мінімальныя сумы адзінага падатку для фізічных асоб і падатку на прафдаход (павелічэнне з 45 да 48 рублёў), рамесны збор (з 10 да 11 рублёў), збор у сферы аграэкатурызму (з 45 да 48 рублёў).
Яшчэ адна тэма — акцызы. Тут стаўкі змяняюцца інакш: з улікам міжнародных абавязацельстваў, дынамікі цэн на нафту і падыходаў да тытунёвай і алкагольнай прадукцыі. У асобную катэгорыю вылучаны прэміяльны алкаголь.






