Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны намеснікам міністра абароны
Уладзімір Белы. Фота «Ваяр» 8 ліпеня, Мінск . Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны намеснікам міністра абароны. Адпаведны ўказ падпісаў 8 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Да гэтага часу Уладзімір Белы займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Яшчэ адным указам кіраўніка дзяржавы генерал-маёр Аляксандр Навуменка, які працаваў раней намеснікам міністра абароны, вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.






