Эканоміка

Кабардзіна-Балкарыя зацікаўлена ў павелічэнні паставак беларускай тэхнікі

29 красавіка, Масква /Эдуард Півавар . Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў правёў перагаворы з кіраўніком Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі РФ Казбекам Кокавым. Сустрэча адбылася 29 красавіка ў Мінеральных Водах на палях Каўказскага інвестыцыйнага форуму, паведамілі у прэс-службе пасольства.

Бакі падрабязна абмеркавалі стан супрацоўніцтва, адзначылі патэнцыял для росту тавараабароту. Як расказалі ў дыпмісіі, у Кабардзіна-Балкарыі, якая традыцыйна з’яўляецца сельскагаспадарчым рэгіёнам, высока цэняць беларускія трактары і гатовы нарошчваць іх куплю. Таксама рэгіён зацікаўлены ў пашырэнні паставак камунальнай тэхнікі, рэалізацыі праектаў па водаачыстцы і водападрыхтоўцы. Юрый Селіверстаў прапанаваў пашырыць лінейку беларускай тэхнікі ў рэгіёне за кошт пажарных машын прадпрыемства «Пажснаб».

Асобна былі абмеркаваны магчымасці арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ў рэгіёне.

«У прысутнасці пасла Беларусі ў Расіі і кіраўніка Кабардзіна-Балкарыі было падпісана пагадненне аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж сталіцай Кабардзіна-Балкарыі Нальчыкам і Партызанскім раёнам Мінска, кіраўнік якога Мікалай Палякоў таксама працуе на Каўказскім інвестыцыйным форуме», — дадалі ў прэс-службе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»