У свеце

Жапараў: сродкі, якія расходуюцца на ваенныя канфлікты, забяспечылі б дастойнае жыццё ўсяму чалавецтву

Садыр Жапараў. Фота kabar.kg 20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі, якія затрачваюцца сёння на ваенныя канфлікты, маглі б забяспечыць дастойнае жыццё ўсяму чалавецтву. Аб гэтым гаворыцца ў звароце прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава да кіраўнікоў дзяржаў напярэдадні выбараў непастаянных членаў Савета бяспекі ААН у Нью-Ёрку, тэкст якога публікуе МЗС краіны.

«Сёння, калі ў свеце ўзмацняецца геапалітычная канкурэнцыя, адбываецца эрозія ўніверсальнасці міжнароднага права і рост канфліктнага патэнцыялу. Бягучая геапалітычная дынаміка толькі пацвярджае гэту ацэнку», — сказаў ён.

Прэзідэнт Кыргызстана адзначыў, што ўзброеныя канфлікты ў розных рэгіёнах свету, уключаючы Еўропу, Блізкі Усход і Афрыку, прадаўжаюць выпрабоўваць на трываласць міжнародную сістэму. Паводле яго слоў, на ваенныя канфлікты ва ўсім свеце расходуецца больш як $3 трлн. Гэтыя сродкі маглі б забяспечыць дастойнае жыццё ўсяму чалавецтву.

«Калі б гэтыя расходы былі накіраваны на азеляненне планеты і выкараненне голаду ў асобных краінах, наша планета магла б ператварыцца ў квітнеючы сад», — адзначыў Жапараў.

У гэтых умовах, паводле яго слоў, на першы план выходзяць пытанні інклюзіўнай і справядлівай прадстаўленасці дзяржаў — членаў ААН у складзе Савета Бяспекі, яго здольнасць захоўваць легітымнасць як органа, які прымае рашэнні ад імя ўсёй міжнароднай супольнасці.

Жапараў напярэдадні выбараў непастаянных членаў Савета бяспекі ААН, якія пройдуць 3 чэрвеня ў Нью-Ёрку, папрасіў сусветных лідараў падтрымаць Кыргызстан. Прэзідэнт запэўніў, што Бішкек у выпадку выбрання прадоўжыць павышаць эфектыўнасць і транспарэнтнасць работы Савета бяспекі, унясе дастойны ўклад у калектыўныя намаганні міжнароднай супольнасці па вырашэнні глабальных выклікаў і пагроз.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»