Грамадства

«Жаночая сіла»: у Брэсце прадставілі фотавыставу БЕЛТА аб выдатных беларусках

10 чэрвеня, Брэст . Выставу БЕЛТА «Жаночая сіла» 10 чэрвеня адкрылі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы,

Экспазіцыя, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, уключае 30 фотакарцін, на якіх прадстаўлена больш за 200 фатаграфій, адабраных з фотахронікі БЕЛТА. Адкрыццё прайшло ў рамках адборачнага тура рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі».
«На фотакарцінах прадстаўлены жанчыны, якія ўкаранялі асвету на беларускай зямлі, будавалі храмы і абаранялі сваю зямлю ад ворага нараўне з мужчынамі. Выстава прасякнута цеплынёй, пяшчотай і любоўю», — падкрэсліла член журы конкурсу, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Алена Даміева.
Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з выдатнымі жанчынамі, чые імёны сталі сімваламі беларускай гісторыі: Ефрасінняй Полацкай, Рагнедай, Настассяй Слуцкай. Увага ўдзелена ваеннаму перыяду, аднаўленню краіны і фарміраванню культурнага і навуковага патэнцыялу Беларусі.
«Фатаграфіі адлюстроўваюць лёгкасць, розум, дабрыню, мэтанакіраванасць, міласэрнасць, мужнасць, стойкасць, жаноцкасць і іншыя якасці беларусак», — адзначыла Алена Даміева.
Выставу можна наведаць да 15 чэрвеня.
Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»