Ізноў дажджлівае лета? Якое надвор’е сёння абяцаюць беларускія сіноптыкі
22 ліпеня, Мінск . Якое надвор’е сёння абяцаюць беларускія сіноптыкі, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра складзе 16-22 градусы цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.


