Інтэграцыя з падтрымкай: у МУС абмеркавалі адаптацыю працоўных мігрантаў
Фота МУС 16 ліпеня, Мінск . Сёння ва УУС Віцебскага аблвыканкама адбылася рабочая нарада з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, прысвечаная аспектам знаходжання працоўных мігрантаў з Узбекістана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС.
У адпаведнасці з дамоўленасцямі па супрацоўніцтве кіраўнікоў дзяржаў у Беларусь прыбыла група работнікаў з Узбекістана. Іншаземцы ўжо размеркаваны па прадпрыемствах і арганізацыях Віцебскай вобласці, у першую чаргу ў сферы АПК.
Іван Кубракоў падкрэсліў, што Беларусь па-ранейшаму захоўвае прывабнасць для мігрантаў, у тым ліку працоўных. Для падтрымання стабільнай сітуацыі органамі ўнутраных спраў рэалізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў з удзелам такіх людзей. Абстаноўка ў гэтай сферы застаецца кіруемай, уплыву на грамадскую бяспеку і сацыяльна-палітычную абстаноўку ў краіне не аказвае.
«Наша задача — аказаць гасцям усю неабходную дапамогу: ад рэгістрацыі да паўнацэннай адаптацыі ў Беларусі. Людзі прыехалі ў краіну, ёсць розніца ў менталітэце. Трэба адносіцца да гэтага з разуменнем, даступна і падрабязна тлумачыць асаблівасці нашага заканадаўства. Але наша ключавая мэта — аказанне рэальнай дапамогі. Участковыя інспектары міліцыі і супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі павінны разумець: калі пытанне ўваходзіць у іх кампетэнцыю — вырашаць яго трэба ў абавязковым парадку. Калі не ўваходзіць — рабіць гэта сумесна з іншымі органамі ўлады», — адзначыў Іван Кубракоў.






