Эканоміка

Ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект» дала істотны эфект рэгіянальнай эканоміцы — Чабатар

Юрый Чабатар 18 чэрвеня, Белаазёрск . Ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект» дала істотны эфект рэгіянальнай эканоміцы. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар,

«Ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект» была прадоўжана і перарасла ў вялікую рэгіянальную ініцыятыву, гэта істотны эфект для раёнаў. Толькі за мінулую пяцігодку было рэалізавана больш за 140 праектаў. У многіх раёнах — ад двух. Ёсць раён, дзе было рэалізавана чатыры праекты. У шэрагу з іх новыя прадпрыемствы далі істотны рост. Самае галоўнае — больш за 40 праектаў было рэалізавана на невыкарыстоўваемай маёмасці», — акцэнтаваў увагу Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, даволі шмат праектаў у раёнах рэалізавалі выхадцы з іх: са сваімі ініцыятывамі бізнесмены прыйшлі на малую радзіму. «Мы такое вельмі моцна падтрымліваем. З раёнамі працуем, каб значна больш такіх зацікаўленых людзей у нас было», — заўважыў Юрый Чабатар і дадаў, што дзякуючы ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект» з’явіліся новыя рабочыя месцы. Міністр эканомікі падкрэсліў, што асноўнае — павелічэнне даходаў насельніцтва. «Якраз такія праекты далі магчымасць павысіць і прадукцыйнасць, і заработную плату нашых грамадзян», — сказаў ён.

«Да завяршэння засталося крыху больш за 60. Усё гэта праекты бягучага года і 2027-га», — рэзюмаваў Юрый Чабатар.

Ён сустрэўся сёння з калектывам белаазёрскага прадпрыемства «Вердзімар», дзе выпускаецца шырокі асартымент абутку. Потым наведаў ТАА «Белінвестгандаль-Сплаў», там завяршаецца рэканструкцыя завода па вытворчасці свінцу і сплаваў з будаўніцтвам цэха па перапрацоўцы акумулятарных батарэй і вытворчасці сульфату натрыю. У Бярозе міністр азнаёміўся з ходам будаўніцтва інфекцыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Фота Віялеты Южаковай 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»