Грамадства

Індывідуальнае жыллё, дастойная зарплата. Качанава аб умовах пражывання ў Нясвіжы

28 жніўня, Нясвіж . У Нясвіжы актыўна развіваецца індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, работнікам забяспечваецца дастойная заработная плата. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава,

«Мы падводзілі вынікі добраўпарадкавання ў 2025 годзе. Мне бачыцца, што гэта адзін з найпрыгажэйшых куткоў нашай краіны. Шмат зроблена», — адзначыла спікер.Спікер звярнула ўвагу на даволі добрую дэмаграфічную сітуацыю ў Нясвіжы, а гэта азначае, што людзі тут застаюцца. «Будуецца жыллё, ёсць магчымасць пабудаваць індывідуальнае жыллё, і сёння практычна няма чаргі, таму што адразу выдзяляецца зямля для таго, каб чалавек мог пабудаваць тут сабе дом», — сказала Наталля Качанава, адзначыўшы запатрабаванасць індывідуальнага жылля.

«Выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага раёна вельмі сур’ёзнае. Добрая, дастойная заработная плата. Наведваючы такія раёны, мы бачым, якая тытанічная праца за гэтыя гады ўкладзена», — падкрэсліла Наталля Качанава.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»