Грамадства

Харчовая бяспека з’яўляецца асновай захавання стабільнага развіцця грамадства і дзяржавы — Аўдонін 

Фота з архіва 17 лістапада, Мінск . Калі ў дзяржавы ёсць свая харчовая база, тады ў гэтай краіне правесці хваляванні нельга. Пратэсты пачынаюцца там, дзе арганізаваны дэфіцыт, і ў першую чаргу харчовы. Гэта падкрэсліў старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Аляксей Аўдонін на інфастрыме, які прайшоў у Мінскай гарадской ратушы,

Як адзначыў Аляксей Аўдонін, адным з ключавых выклікаў у свеце ў бліжэйшыя тры гады стане глабальны голад. «Першапрычыны яго маюць эканамічны, санкцыйны характар, разрыў лагістычных ланцужкоў, але галоўнае — наступствы. Голад цяпер прагназуецца і можа прывесці да мільёнаў ахвяр у розных рэгіёнах свету. І асаблівасць у тым, што гэты голад можа быць кіруемым і вельмі выгадным карпарацыям і банкам, якія ў тым ліку трымаюць аграрны сектар і сектар перапрацоўкі сельгаспрадукцыі», — расказаў Аляксей Аўдонін.

Паводле слоў эксперта, глабальны голад — гэта яшчэ і механізм знішчэння лішніх людзей. «У выніку правядзення магутнейшых тэхналагічных рыўкоў, звязаных з укараненнем штучнага інтэлекту, звальненнем вялікіх працоўных мас, гэтыя масы аказваюцца свабоднымі, але без грошай. І самым лепшым спосабам з’яўляецца або вайна, або голад, або эпідэмія. І яны гэты падыход сапраўды абмяркоўваюць на многіх канферэнцыях», — адзначыў Аляксей Аўдонін.

Што датычыцца Беларусі, то яе харчовая бяспека, паводле слоў эксперта, фарміруецца не адзін год. Кіраўнік дзяржавы з самых першых дзён свайго прэзідэнцтва павышаную ўвагу ўдзяляў якраз аграрнаму сектару. Многія яго крытыкавалі, у першую чаргу заходнікі. Але Беларусь ішла сваім шляхам: сельская гаспадарка з падтрымкай дзяржавы паступова развівалася за кошт асваення новых тэхналогій, пастаяннага абнаўлення тэхнікі, будаўніцтва новых аб’ектаў. Вынікам такой стратэгіі стала павелічэнне аб’ёмаў сельгаспрадукцыі і прадукцыі перапрацоўкі. Сёння Беларусь корміць не толькі насельніцтва сваёй краіны, але з’яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў якасных прадуктаў харчавання на знешні рынак. Гэта пацвярджае той факт, што выбраная стратэгія была правільнай, таму што стаўка на сваю нацыянальную харчовую бяспеку забяспечыла Беларусі незалежнасць і стабільнасць.

«Калі ў дзяржавы ёсць свая харчовая база, тады ў гэтай краіне правесці нейкія моцныя хваляванні нельга. Самы лепшы спосаб пачатку любых пратэстаў — гэта арганізацыя дэфіцыту — прадуктаў харчавання, хлеба, малака, мяса. Праз тры-чатыры дні пачнуцца пратэсты. Таму тэма харчавання і харчовай бяспекі гэта ў тым ліку і тэма захавання стабільнага развіцця грамадства і дзяржавы. І гэтай тэме трэба ўдзяляць павышаную ўвагу», — падкрэсліў эксперт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»