«Хаос у свеце рана ці позна скончыцца». Літоўскі палітык заклікаў развіваць адносіны з Беларуссю
Фота тэлерадыёкампаніі «Гродна» 5 мая, Мінск . За развіццё прагматычных адносін паміж Літвой і Беларуссю выказаўся апазіцыйны літоўскі палітык, прадпрымальнік Антанас Кандротас, які прыехаў у Беларусь, у эфіры тэлерадыёкампаніі «Гродна», .
Палітык падкрэсліў, што кіраўніцтва Літвы прымае шмат рашэнняў, якія выклікаюць непрыязнасць у грамадстве. Антанас Кандротас нагадаў, што краіна панесла вялікія страты з-за адмовы ад транзіту калійных угнаенняў і куплі беларускай электраэнергіі. Таксама Літва зрабіла вялікую памылку, вывеўшы з эксплуатацыі Ігналінскую АЭС, што нібыта было ўмовай уступлення ў Еўрасаюз. «Праз 20 гадоў з’яўляюцца дакументы, што гэта была ініцыятыва некаторых карумпіраваных літоўскіх палітыкаў. А такіх умоў Еўрасаюза не было ніколі. Ім нават не цікава было, ёсць у нас гэта станцыя ці не», — адзначыў палітык. Паводле яго слоў, за адмовай ад АЭС стаяў буйны бізнес, а народ Літвы проста падманулі.
Палітык адзначыў, што Беларусь і Літва павінны развіваць прагматычныя адносіны. «Дзякуй вам, што вы пабудавалі атамную электрастанцыю. Спадзяёмся, што вы будзеце прадаваць нам танную электраэнергію, — адзначыў Антанас Кандротас. — Хаос, які цяпер у свеце, рана ці позна скончыцца».
Антанас Кандротас таксама расказаў, што на яго ў Літве заведзена некалькі крымінальных спраў. Па адной з іх суд першай інстанцыі ўжо прысудзіў яму да чатырох гадоў пазбаўлення волі, хоць экспертыза прызнала адсутнасць доказаў. Цяпер палітык чакае рашэння апеляцыйнай інстанцыі. Яшчэ да чатырох гадоў пазбаўлення волі ён быў прыгавораны за ўдзел у беспарадках, арганізаваных, на думку палітыка, спецслужбамі. Таксама супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за выказванне ў адрас былога дэпутата. Чацвёртая крымінальная справа — за ўдар у твар русафобу ў адказ на плявок. У хуткім часе супраць яго можа быць узбуджана чарговая справа пасля заяў былога кіраўніка Канстытуцыйнага суда аб тым, што Антанас Кандротас працуе супраць інтарэсаў Літвы.






