Спорт

Хакеісты «Дынама» на выездзе ў авертайме ўступілі аўтсайдару сезона КХЛ

Скрыншот відэа 23 кастрычніка, Мінск . Мінскае «Дынама» з паражэння пачало чарговае гасцявое турнэ ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2026/27,

На старце выязной серыі падапечныя Сяргея Брыліна сустракаліся з ХК «Сочы», які ідзе на апошнім месцы Заходняй канферэнцыі. На 10-й мінуце паядынку Данііл Ліпскі вывеў мінчан наперад, адказ у гаспадароў знайшоўся ўжо ў наступным адрэзку гульні. Таксама ў канцы другога перыяду і ў хуткім часе пасля перапынку былі адменены дзве шайбы ігракоў паўднёвай каманды: адна — з-за перашкоды варатару, другая — з прычыны становішча «па-за гульнёй».

У пачатку заключнай трэці госці зноў захапілі лідарства — вызначыўся Нікаля Абе-Кюбель, які прапусціў 10 папярэдніх гульняў з-за траўмы. Сваю перавагу мінчане захоўвалі ўсяго пяць мінут, пры ліку 2:2 каманды чакаў авертайм. Там за падножку быў выдалены абаронца «Дынама» Ксаўе Уэле, колькаснай перавагай сочынцы скарысталіся. У выніку паражэнне «зуброў» — 2:3.

Гэта няўдача стала для сталічнага клуба трэцяй запар, наша каманда апусцілася на восьмы радок на Захадзе. Другі і апошні матч гасцявога турнэ дынамаўцы правядуць 24 кастрычніка ў Ніжнім Ноўгарадзе супраць «Тарпеда».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»