Грамадства

Хаджаеў: важна, каб работнікі сістэмы аховы здароўя былі задаволены вынікамі сваёй працы

19 чэрвеня, Мінск . Работнікі сістэмы аховы здароўя павінны адчуваць задаволенасць вынікамі сваёй працы. Аб гэтым у каментарыі журналістамі сказаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у Палацы Рэспублікі, дзе сёння ўшаноўвалі лепшых медыкаў 2025 года,

«Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў хочацца выказаць добрыя пажаданні, якія часам не паспяваеш сказаць у рабочыя будні. Таму пажаданні для калег: быць абсалютна шчырымі, абсалютна прафесіянальнымі, задаволенымі тым, што яны робяць», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.
Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы ў цэлым удзяляе вялікую ўвагу сацыяльнай сферы, і сістэма аховы здароўя з’яўляецца адным з ключавых складнікаў. «Мы забяспечаны матэрыяльна-тэхнічнай базай і рыхтуем дастатковую колькасць кадраў для дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя», — сказаў міністр.
Ён таксама адзначыў развіццё міжраённых цэнтраў як стратэгічную мэту ў плане павышэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі. «Мы працуем над тым, каб шматузроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі на кожным з узроўняў адпавядала сучасным выклікам», — сказаў ён.
У Палацы Рэспублікі сёння адбылася цырымонія ўшаноўвання пераможцаў конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь 2025» і святочны канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаны Дню медыцынскіх работнікаў, які будзе адзначацца 21 чэрвеня. Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»