Губернатар Ульянаўскай вобласці: прамысловая кааперацыя з Беларуссю дае адчувальныя вынікі
Аляксей Рускіх 29 верасня, Мінск . Прамысловая кааперацыя з Беларуссю дае адчувальныя вынікі. Аб гэтым заявіў губернатар Ульянаўскай вобласці Расіі Аляксей Рускіх на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,
У першую чаргу кіраўнік рэгіёна падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы: «Разумею, што цяпер нагрузка каласальная. Я гэта вельмі цаню». Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці Аляксандру Лукашэнку за перададзеныя раней у яго адрас віншаванні з перамогай на нядаўніх выбарах і перавыбраннем на пасаду губернатара.
«Вельмі рады за вас, таму што вас людзі вельмі паважаюць», — заўважыў Прэзідэнт Беларусі.
У прадаўжэнне размовы кіраўнік Ульянаўскай вобласці звярнуў увагу, што апошнім часам значна актывізавалася супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы самалётабудавання. Прадпрыемства «Авіястар» — адзін з буйнейшых авіябудаўнічых заводаў у Расіі — супрацоўнічае з беларускімі 558 Авіяцыйным рамонтным заводам і Мінскім заводам грамадзянскай авіяцыі №407. «З году ў год вырабляем усё больш самалётаў, і вашы прадпрыемствы, 558-ы, 407-ы ў гэтым ключы вельмі дапамагаюць, — адзначыў Аляксей Рускіх. — Вельмі зацікаўлены, каб гэта ўзаемадзеянне нарошчвалася з году ў год».
«Вядома, гэтаму папярэднічала велізарная работа — для таго, каб яны маглі пачаць пастаўкі камплектуючых. Але мы ўсе бар’еры пераадолелі, цяпер кааперацыя толькі павялічваецца», — канстатаваў ён.
Акрамя авіябудавання, супрацоўніцтва нарошчваецца ў аўтамабільнай прамысловасці, мікраэлектроніцы.
«Тая работа, якую мы пачалі некалькі гадоў таму (па развіцці прамысловай кааперацыі. — Заўвага ), цяпер пачала даваць адчувальныя вынікі: 69 прадпрыемстваў Ульянаўскай вобласці і Беларусі ўжо цесна супрацоўнічаюць, ідуць узаемныя пастаўкі».
Напрыклад, значна ўзмоцнена ўзаемадзеянне з беларускімі «Інтэгралам» і «Гарызонтам». «Яны істотна дапамагаюць нашым радыёэлектронным прадпрыемствам. Цяпер наш час па пастаўцы камплектуючых, чыпаў, электронных элементаў. Такая кааперацыя стала магчымай дзякуючы нашым узаемаадносінам і місіям. Мы з году ў год прадаўжаем гэту практыку выкарыстоўваць. Яна сапраўды дае вельмі добрыя вынікі», — падкрэсліў Аляксей Рускіх.
Гэта пацвярджаецца і лічбамі статыстыкі. Паводле даных беларускага боку, тавараабарот дэманструе дадатную дынаміку: $97,2 млн у 2024 годзе і больш за 125 млн у 2025-м (рост на 29 працэнтаў).
Беларускі экспарт ва Ульянаўскую вобласць пастаянна нарастае. Напрыклад, у 2021 годзе ён склаў амаль $32 млн, у 2023-м вырас да $44,3 млн, а па выніках 2025-га практычна дасягнуў $80 млн. Беларусь пастаўляе ў асноўным драўняна-стружкавыя пліты, радыятары, паветранагравальнікі з чорных металаў і іх часткі, устаноўкі для кандыцыяніравання паветра, электронныя інтэгральныя схемы.






