Грамадства
Брылевіч выбраны намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
Ігар Брылевіч 21 чэрвеня, Брэст . Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Брылевіч выбраны намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Адпаведнае пытанне разгледжана на 70-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, што праходзіць 21 чэрвеня ў Брэсце,
Неабходнасць выбару новага намесніка старшыні ўзнікла ў сувязі з назначэннем Уладзіслава Татарыновіча міністрам фінансаў Беларусі.



