ДПК: каля 117 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Фота з архіва 13 ліпеня, Мінск . З пачатку года каля 117 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 116 908 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін — суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы.
Усяго за час дзеяння бязвізавага парадку нашу краіну наведалі 1 375 077 жыхароў Еўропы. Так, з Літвы прыбылі 704 862 чалавекі, з Латвіі — 439 167, з Польшчы — 152 960 (15 красавіка 2022 года — дзень увядзення бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, бязвізавы парадак уезду для грамадзян Польшчы ўведзены з 1 ліпеня 2022 года). У рамках пашыранага бязвізу для яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў (уведзены з 19 ліпеня 2024 года) у Беларусь уехалі 78 088 чалавек.
У беларускім пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта.






