Спорт

Гарнасько ўзяла бронзу ў фінале са стужкай на этапе Кубка выкліку ў Партугаліі

Аліна Гарнасько. Фота FGP 17 мая, Мінск . Беларуска Аліна Гарнасько заваявала медаль на першым этапе сусветнага Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы ў Партугаліі,

Лідар нашай нацыянальнай каманды стала прызёрам у практыкаванні са стужкай. У фінале Гарнасько заняла трэцяе месца з сумай 28,100 бала, вышэй размясціліся італьянка Тара Драгас і Вера Тугалукава з Кіпра. Таксама беларуска стала пятай у праграме з булавамі і сёмая — з мячом. Напярэдадні Аліна замкнула пяцёрку лепшых у мнагабор’і.

Удзел у турніры ў Партугаліі прыняла яшчэ адна наша спартсменка Ніколь Лявута, якая паказала шосты рэзультат у фінале са стужкай і была восьмая ў практыкаванні з мячом. У мнагабор’і Лявута фінішавала 16-й сярод 55 дзяўчат.

Другі этап сусветнага Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў Пекіне з 19 па 21 чэрвеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»