Галалёдзіца і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 24 лістапада
Фота з архіва 23 лістапада, Мінск . У Беларусі 24 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам чакаюцца ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Днём будзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY





